Opus Dei

Opus Dei
Тып Персанальная прэлатура
Год заснавання 2 кастрычніка 1928
Заснавальнікі Хасэ Марыя Эскрыва дэ Балагер
Размяшчэнне
Ключавыя фігуры Фернанда Окарыс Бранья
Сфера дзейнасці каталіцтва
Колькасць членаў 100 000
Даччыныя арганізацыі Priestly Society of the Holy Cross[d], Prelature of the Holy Cross and Opus Dei in the Czech Republic[d], Наварскі ўніверсітэт, Панамерыканскі ўніверсітэт[d], Universidad Monteávila[d], Універсітэт П'юрэ[d], Universidad de Montevideo[d], Universidad de los Andes, Chile[d], University of Asia and the Pacific[d], University of La Sabana[d], Institut Superieur en Sciences Infirmières[d], Strathmore University[d], Універсітэт «Кампус Бія-Медыка», Universidad del Istmo[d], Austral University[d], Папскі ўніверсітэт Святога Крыжа, DYA Academy[d], Ediciones Rialp[d], Retamar IB World School[d], Istituto storico san Josemaría Escrivá[d], Каталонскі міжнародны ўніверсітэт, Cooperators of Opus Dei[d] і Fundación CARF[d]
Вэб-сайт opusdei.org

Opus Dei (лац.: Praelatura Sanctae Crucis et Operis Dei, Прэлатура Святога Крыжа і Справы Божай) — свецкая каталіцкая кансерватыўная арганізацыя. Гэта інстытут Каталіцкай царквы, які вучыць, што кожны пакліканы да святасці, а звычайнае жыццё — гэта шлях да святасці. Большасць яго членаў - свецкія людзі, са свецкімі святарамі пад кіраўніцтвам прэлата, абранага асобнымі членамі і прызначанага Папай Рымскім. «Opus Dei» на латыні азначае «Справа Божая», таму члены і прыхільнікі часта называюць арганізацыю «Праца».

Арганізацыя была заснавана ў Мадрыдзе 2 кастрычніка 1928 года іспанскім святаром Хасэ Марыя Эскрывай дэ Балагерам і атрымала папскае блаславенне ад Пія XII у 1950 годзе. У 1982 годзе Opus Dei стала персанальнай прэлатурай.

На 2016 год у ёй было 94 776 сяброў: 92 667 свецкіх і 2 099 святароў. Гэтыя лічбы не ўключаюць дыяцэзіяльных святароў Святарскага таварыства Святога Крыжа «Opus Dei», якое ацэньвалася ў 2 000 сябраў ў 2005 г. Сябры агранізацыі прысутныя больш чым у 90 краінах свету. Каля 70 % сябраў Opus Dei жывуць у прыватных дамах, маючы традыцыйныя каталіцкія сем'і, жывуць свецкай кар'ерай, а яшчэ 30 % жывуць у бясшлюбнасці, большасць з якіх жыве ў цэнтрах Opus Dei. Акрамя ўласнай дабрачыннасці і грамадскай дзейнасці, удзельнікі Opus Dei арганізоўваюць трэнінгі па каталіцкай духоўнасці, якія прымяняюцца ў паўсядзённым жыцці; члены задзейнічаны ў рабоце ўніверсітэтаў, школ, выдавецтваў, бальніц, а таксама тэхнічных і сельскагаспадарчых навучальных цэнтраў.


© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search